Святы Айцец сустрэўся з экуменічнай дэлегацыяй Фінляндыі |
Святы Айцец |
18.01.2013 11:27 |
17 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю Фінляндыі. Дэлегацыя прыбыла ў Апостальскую Сталіцу з нагоды свята св. Генрыха, апекуна краіны. Святы Айцец адзначыў, што ў гэтым годзе візіт прадстаўнікоў Фінляндыі ў Вечны горад адбываецца перад пачаткам Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, тэма якога сёлета — «Чаго Пан чакае ад цябе?» на аснове фрагменту кнігі прарока Міхея (пар. Міх 6, 6–8). Адказ на гэтае пытанне, па словах Папы, заключаецца ў паслухмянасці Богу і даверу Яго міласэрнаму плану, што павінны праяўляцца не толькі ў нашым жыцці верай, але і ў «экуменічным падарожжы да поўнага і бачнага адзінства ўсіх хрысціян». (AG) |