Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Тэхналогіі]
Пасланне Папы на Дзень сродкаў масавай камунікацыі: сведчыць пра Евангелле ў рэчаіснасці фізічнай і лічбавай
2013-01-24 11:40:32

«Мас-медыя патрабуюць удзелу ўсіх, хто ўсведамляе каштоўнасці дыялога, дыскусіі і лагічнай аргументацыі», — адзначае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі. Пасланне апублікавана 24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага — апекуна супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.

 
Святы Айцец пачаў адказваць на пытанні ў «Twitter»
2012-12-13 08:31:08

12 снежня напрыканцы агульнай аўдыенцыі папа Бэнэдыкт XVI змясціў свой першы запіс у «Twitter». А пазней у гэты дзень Пантыфік даў у інтэрнэце першы адказ на пытанне.

 
Апостальская Сталіца: праз інтэрнэт Папа заахвочвае дзяліцца Божай надзеяй і не баяцца лічбавай культуры
2012-12-12 12:59:04

Прысутнасць Папы на «Twitter» — гэта заахвочванне хрысціян да таго, каб іх голас быў чутны ў публічнай прасторы. Так пракаментаваў агенцтву SIR з’яўленне блогу Святога Айца ў інтэрнэце сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тай.

 
З’явіўся першы запіс Папы на «Twitter»
2012-12-12 12:02:12

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 снежня папа Бэнэдыкт XVI змясціў свой першы запіс на «Twitter». «Дарагія сябры, я рады звязацца з вамі праз „Twitter“. Дзякую за вашы шматлікія водгукі. Ад усяго сэрца вас благаслаўляю», — напісаў Святы Айцец.

 
Кс. Ламбардзі: «Twitter» не збавіць свету, але да некаторых Папа зможа дайсці менавіта праз яго
2012-12-11 07:44:56

Сотні тысяч чалавек ужо падпісаліся на блог Святога Айца Бэнэдыкта XVI у «Twitter». Па словах кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі SІ, сам Пантыфік бачыць у гэтым новую магчымасць служэння Евангеллю. Разам з тым святар падкрэсліў, што сам па сабе партал не забяспечвае збаўлення.

 
«Renault» падарыў Святому Айцу два электрамабілі
2012-09-06 12:59:12

Вечарам 5 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў у дар два электрамабілі, выпушчаныя канцэрнам «Renault». Яны былі спецыяльна распрацаваны для патрэбаў Пантыфіка і Ватыканскай жандармерыі на базе мадэлі «Renaul Kangoo Maxi». Перадаў іх Святому Айцу Генеральны дырэктар французскага аўтаканцэрна Карлас Госн падчас візіту ў Кастэль Гандольфа.

 
Культура хвіліны
2012-06-13 13:18:49

Кожны можа заўважыць, што сёння мы маем вельмі цікавыя часы. Навуковы прагрэс дае сучаснаму чалавеку незвычайныя, часам нават, здаецца, неабмежаваныя магчымасці, аб якіх не мог падумаць чалавек старажытнасці альбо Рэнесансу.

 

Усяго 7 матэрыялаў адзначана цэтлікам Тэхналогіі.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.