Кс. Ламбардзі: «Twitter» не збавіць свету, але да некаторых Папа зможа дайсці менавіта праз яго |
Святы Айцец |
11.12.2012 10:44 |
Сотні тысяч чалавек ужо падпісаліся на блог Святога Айца Бэнэдыкта XVI у «Twitter». Па словах кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі SІ, сам Пантыфік бачыць у гэтым новую магчымасць служэння Евангеллю. Разам з тым святар падкрэсліў, што сам па сабе партал не забяспечвае збаўлення. «140 знакаў — бо столькі змяшчае адзін запіс у „Twitter“ — гэта нямала», — адзначыў кс. Ламбардзі, дадаўшы, што ў такім запісе можа змясціцца цытата з Евангелля або благаслаўленне. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы звярнуў увагу, што «слова Езуса, якое мы пачуем раніцай, а пасля носім у сэрцы і разважаем, можа быць для нас падтрымкай на ўвесь дзень, і нават на ўсё жыццё». (AG) |