| Апостальская Сталіца: праз інтэрнэт Папа заахвочвае дзяліцца Божай надзеяй і не баяцца лічбавай культуры |
| Святы Айцец |
| 12.12.2012 15:59 |
|
Па словах сакратара ватыканскага ведамства, гэта выраз пераканання Бэнэдыкта XVI у тым, што Касцёл павінен прысутнічаць таксама і ў лічбавай прасторы. Ён, як дадаў святар, там ужо прысутнічае — праз афіцыйныя сайты лакальных Касцёлаў, касцёльных арганізацый і супольнасцяў, асабістыя старонкі духоўных асобаў і вернікаў. А ўваход Пантыфіка ў лічбавую сферу, як падкрэсліў сакратар Папскай рады, павінен стаць падтрымкай і заахвочваннем для ўсіх, хто зацікаўлены, каб Евангелле распаўсюджвалася на «лічбавым кантыненце». (AG) |


Прысутнасць Папы на «Twitter» — гэта заахвочванне хрысціян да таго, каб іх голас быў чутны ў публічнай прасторы. Так пракаментаваў агенцтву SIR з’яўленне блогу Святога Айца ў інтэрнэце сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тай.
для друку
Ватыканскае радыё