Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі: Касцёл ідзе да чалавека лічбавай культуры
Рымская курыя
25.01.2013 08:48

Пра св. Францішка Сальскага, а таксама пра сучасныя тэхналогіі казаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі 24 студзеня. Ва ўспамін апекуна супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ іерарх узначаліў літургію ў касцёле Маці Божай in Traspontina ў Рыме.

Па словах арцыбіскупа, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у апошнія гады ўсё больш заўважаецца, што для сучаснага чалавека характэрна лічбавая культура. «Да гэтага свету, да гэтага чалавецтва, якое шукае праўдзівых адказаў на свае чаканні і страхі, да гэтага пошуку сэнсу жыцця набліжаецца Хрыстовы Касцёл», — дадаў іерарх. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы назваў Касцёл «малой лодкай», да якой «і сёння кіруюцца няшчасныя бедакі».

Старшыня Папскай рады нагадаў таксама пра тое, што, як кажуць гістарычныя сведчанні, святы Францішак Сальскі, апякун супрацоўнікаў каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі, у часы свайго жыцця раздаваў людзям карткі з кароткімі духоўнымі разважаннямі, нагадваючы пра вялікія евангельскія каштоўнасці. Арцыбіскуп Чэллі параўнаў гэта з сённяшняй прысутнасцю папы Бэнэдыкта XVI ў «Twitter». «Можна спытаць: ці не зрабіў бы ён сёння таго ж, што зараз робіць Святы Айцец, каб у сэрцы сучасных людзей увайшла іскра праўды?» — адзначыў арцыбіскуп.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме