Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Фінансы]
Бэнэдыкт XVI абнавіў спіс кардыналаў, адказных за Ватыканскі банк
2013-02-18 09:16:53

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў новы склад кардынальскай камісіі, якая здзяйсняе нагляд за Інстытутам рэлігійных спраў (Ватыканскім банкам). На працягу бліжэйшых пяці гадоў камісію будзе ўзначальваць Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
Банк Італіі заблакаваў электронныя плацяжы Ватыкана
2013-01-04 11:26:36

У Ватыкане перасталі прымаць банкаўскія карткі. Цяпер за сувеніры, білеты ў музеі і іншыя паслугі турысты будуць вымушаны расплочвацца выключна наяўнымі. З 1 студзеня 2013 г. Італьянскі цэнтральны банк заблакаваў усе безнаяўныя плацяжы.

 
У Ватыкане з’явіўся новы эксперт па фінансавых пытаннях
2012-09-12 13:49:27

Ім стаў швейцарскі адвакат Рэнэ Бруэльх. Мяркуецца, што супрацоўніцтва Ватыкана з Міжнародным экспертам па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму наблізіць ватыканскае фінансавае заканадаўства да міжнародных стандартаў.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Адкуль з’явіліся «багацці Ватыкана»?
2012-08-22 07:40:27

Зусім нядаўна, у студзені 2012 г., на плошчы св. Пятра адбыўся невялікі інцыдэнт. Некалькі дзясяткаў маладых італьянцаў прыйшлі сюды, каб выказаць пратэст супраць «багацця Касцёла». Яны паспрабавалі ўстанавіць намёты і выкрыквалі антыкасцёльныя лозунгі, аднак былі стрыманы паліцыяй.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як Ватыканскі банк быў уцягнуты ў фінансавыя інтрыгі?
2012-08-01 08:42:27

Напэўна, самым гучным здарэннем канца ХХ ст., якое цёмнай плямай лягло на Каталіцкі Касцёл, стала праблема, звязаная з дзейнасцю Інстытута рэлігійных спраў, больш вядомага як Ватыканскі банк. У выніку некампетэнтнасці і няўважлівасці яго тагачаснага кіраўніцтва Ватыкан быў уцягнуты ў шэраг фінансавых авантур, выбрацца з якіх каштавала вялікіх намаганняў.

 
Будзе абраны новы старшыня Наглядальнай рады Ватыканскага банка
2012-06-28 07:49:52

27 чэрвеня адбылося пасяджэнне Наглядальнай рады Інстытута рэлігійных спраў т.зв. Ватыканскага банка. Рада сустрэлася таксама з Наглядальнай камісіяй кардыналаў, якую ўзначальвае Дзяржсакратар Яго Святасці Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
Зацверджаны бюджэт Апостальскай Сталіцы і Ватыкана на 2012 год
2012-02-17 08:03:31

Рада кардыналаў зацвердзіла бюджэты Апостальскай Сталіцы і Ватыкана на 2012 год. Пасяджэнне рады па арганізацыйных і эканамічных пытаннях, што праходзіла 14–15 лютага 2012 г. у Ватыкане, узначальваў Дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 

Усяго 7 матэрыялаў адзначана цэтлікам Фінансы.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.