3 жніўня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на святкаванне 25-й гадавіны міжрэлігійнай малітвы за мір на японскай гары Хэй-дзан. У тэлеграме на імя Каюн Ханга, Вярхоўнага Патрыярха будысцкай школы Тэндай, Папа прывітаў рэлігійных лідэраў, якія сабраліся ў гадавіну правядзення сустрэчы, што прайшла ў духу гістарычнай сустрэчы ў Асізі ў 1986 г.
«Няхай нашая малітва і матэрыяльная дапамога будуць знакам хрысціянскай салідарнасці з тымі, хто разлічвае на нашую чуйнасць», — чытаем у Паведамленні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваным да каталіцкай супольнасці з нагоды стыхійных бедстваў у Японіі. Іерархі заклікаюць духавенства і люд верны адгукнуцца на патрэбы ахвяраў землятрусу.
Усяго 2 матэрыялаў адзначана цэтлікам Японія.