Папа да будысцкага Патрыярха: прыхільнасць справе міру з боку рэлігійных лідэраў мае вялікае значэнне |
Святы Айцец |
03.08.2012 13:11 |
«Прыхільнасць справе міру з боку рэлігійных лідэраў мае вялікае значэнне, і я рады, што дзякуючы вашым намаганням сустрэча на вышэйшым узроўні на гары Хэй стала галоўнай штогадовай падзеяй, якая спрыяе эфектыўнаму дыялогу паміж людзьмі розных вераванняў», — напісаў Папа, чые словы цытуе Ватыканскае радыё, да Каюн Ханга ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец нагадаў, што любоў у адпаведнасці з хрысціянскім пунктам гледжання «з’яўляецца адлюстраваннем чароўнай міласэрнасці Бога, які так палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага Езуса Хрыста». Бэнэдыкт XVI прызнаўся, што яго думкі звяртаюцца да мінулагодніх землятрусу і цунамі на паўночным усходзе Японіі і іх пакутлівых наступстваў для ўсёй нацыі. «Было прыемна даведацца аб дзейснай ролі рэлігійных лідэраў у нясенні надзеі і падтрымкі, а таксама парады і суцяшэння для ўсіх, хто пакутаваў. Трагічныя падзеі таксама паказалі, як людзі розных перакананняў могуць супрацоўнічаць адзін з адным на карысць чалавека», — напісаў Святы Айцец. |