Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Шры-Ланцы пракантралююць харчаванне манахаў |
29.11.2012 14:29 |
![]() Неабходнасць у складанні такога пераліку ўзнікла ў сувязі з тым, што некаторыя манахі злоўжываюць тлустай і салодкай ежай. Пра гэта паведамляе французскае агенцтва Agence France-Presse. Паводле даных міністэрства, за апошнія гады колькасць манахаў, якія пакутуюць на хваробы сэрца і дыябет, стала расці. Высветлілася, што прычынай захворванняў з'яўляецца шкодная ежа, якую ў вялікай колькасці прыносяць вернікі ў будыйскія святыні. На тэрыторыі Шры-Ланкі ў святынях жывуць каля 40 тысяч манахаў. Жыхарам Шры-Ланкі даводзіцца праводзіць у чарзе часам па некалькі месяцаў, перш чым да іх дойдзе чарга перадаць ежу насельнікам святыні. Паводле інфармацыі агенцтва lenta.ru, пакуль невядома, якія канкрэтна прадукты будуць забаронены. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.