| Верніца з Кітая прапаведавала хрысціянства тыбетцам |
| 25.08.2010 17:23 |
|
Як пагаджаецца кс. Джозеф Лі Доншэн, вікарый каталіцкай парафіі ў Ксінінгу, дзякуючы ініцыятыве жанчыны да яго супольнасці далучыліся яшчэ 5 чалавек. Гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў з розных сем’яў, якія належаць да аднаго клану, што здаўна вызнае будызм. Жанчына, якая два гады таму ўвайшла ў адну з гэтых сем’яў, пачала апавядаць ім аб сваёй веры, дала ім Святое Пісанне і іншую рэлігійную літаратуру. У хуткім часе пасля гэтага некалькі яе новых сваякоў пажадалі стаць католікамі. Новыя члены каталіцкай супольнасці прынялі хрост 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. |


Каталіцкае агенцтва UCAN паведамляе аб каталічцы з Кітая, якая самастойна прапаведавала хрысціянства будыстам з правінцыі Кінхай. У рэгіёне, размешчаным на гістарычных землях Тыбета, жыве каля мільёна чалавек, у тым ліку 4 тысячы католікаў.
для друку