Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Японскія будыйскія манахі ратавалі ад пераследу хрысціян у ХІХ ст. |
23.07.2010 10:42 |
Група японскіх католікаў з прэфектуры Ямагуці наведала будыйскі манастыр, дзе ў ХІХ ст. ратаваліся ад пераследу многія хрысціяне. Калі хрысціянскія вернікі збіраліся ў пакоі манастыра на малітву, будыйскія манахі стараліся гучней пець сутры, каб хрысціян не пачулі з вуліцы.
Іншыя будыйскія храмы і манастыры таксама ўкрывалі хрысціян падчас пераследу, што лютаваў у Японіі з канца XVI ст.
Першая хрысціянская супольнасць з’явілася ў Японіі ў XVI ст. дзякуючы дзейнасці св. Францішка Ксавэрыя. Святы прапаведаваў на тэрыторыі сённяшняй прэфектуры Ямагуці ў закінутым храме, які яму выдзеліў мясцовы ўладар.
Спачатку адносіны ўладаў да хрысціянства былі станоўчымі, але хутка пачаўся жорсткі пераслед. З 1614 г. хрысціянства ў Японіі знаходзілася пад поўнай забаронай, місіянераў высылалі з краіны або каралі смерцю. У памяць аб шматлікіх мучаніках сёння адбываюцца пілігрымкі. У 2008 г. у Апостальскай Сталіцы былі кананізаваны 188 японскіх мучанікаў.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.