У гадавіну японскай трагедыі ў Мінску памаліліся за яе ахвяраў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
12.03.2012 15:42 |
На пачатку Імшы ўзгадалі наступствы катастрофы: каля 16 тысяч чалавек загінуўшых, каля 3 тысяч чалавек, якія прапалі без весткі, каля 6 тысяч параненых, 121 тысяча разбураных хат, 342 тысячы эвакуяваных. Напярэдадні жалобных мерапрыемстваў дэлегацыя Японіі ўсклала кветкі і запаліла знічы ля «Звана Нагасакі», усталяванага перад касцёлам св. Сымона і св. Алены ў памяць усіх загінуўшых ад атамных катастроф. Кожную нядзелю а 12-й гадзіне «Званы Нагасакі» гучаць у памяць ахвяр атамных трагедый. Трагедыя ў Фукусіме стала самай буйной аварыяй у ядзернай энергетыцы пасля Чарнобыля і выклікала ва ўсім свеце новую хвалю асцярог адносна бяспекі «мірнага атаму». |
Фотарэпартаж |