Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Японіі завершаны пераклад «Сумы тэалогіі» св. Тамаша Аквінскага |
10.01.2013 14:23 |
Выйшаў у свет апошні, 45-ы том перакладу «Сумы тэалогіі» св. Тамаша Аквінскага на японскую мову. Праект па перакладзе прац святога распачаўся яшчэ перад Другой сусветнай вайной. Галоўны рэдактар і перакладчык серыі — Рысукі Інагакі, выкладчык універсітэта ў Кюсю на пенсіі. Як адзначыў перакладчык у размове з агенцтвам Asianews, «працы св. Тамаша — як творы Баха; яны маюць свой рытм, што палягчае разуменне і працу па іх перакладзе». (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.