29 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску пройдзе малітоўная сустрэча моладзі Віцебскага дэканату “Вера – наш прытулак”. Пачатак сустрэчы а 18.00.
Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця, на рэкалекцыі «Моцны шлюб — шчаслівая сям’я», якія адбудуцца 28–30 лістапада ў Баранавічах па вул. Шаўчэнка, 6 у Доме Святой Тройцы.
Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае катэхетаў на курсы «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне» (Мк 10, 14), якія адбудуцца 29 лістапада.
Духоўная сустрэча для дзяўчат «Таямніца сэрца» адбудзецца 29 лістапада ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску.
29 лістапада адбудзецца ўрачыстасць унясення рэліквіі св. сястры Фаўстыны Кавальскай, апосталкі Божай міласэрнасці, у касцёл святых Пятра і Паўла ў Новым Свержані (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Рубяжэвіцкі дэканат). Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
28-30 лістапада ў Пабрыгідскім касцёле ў Гродне пройдуць XII рэкалекцыі цвярозасці. Удзельнікам рэкалекцый з рэгіёнаў будзе забяспечаны начлег.
У Баранавiчах 25-30 лістапада і 2-7 снежня адбудуцца індывідуальныя рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса — Ордэна езуітаў.
6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Віталію Стрыгу.
6 снежня, у дзень святога Мікалая, санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе запрашае на духоўна-забаўляльную праграму дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і іх бацькоў.
Шасцёра навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прымуць дыяканскія пасвячэнні з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 6 снежня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
«Малітва і навяртанне» — пад такім дэвізам 6 снежня пройдзе адвэнтавая сустрэча моладзі ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве. Моладзь будзе вучыцца больш плённа перажываць гэты літургічны перыяд, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і святаў Божага Нараджэння.
7 снежня ў лучайскай парафіі Св. Юды Тадэвуша адбудуцца «Мікалайкі». Праграма будзе складацца з трох частак.
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) праходзіць IX Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii»-2014.
11 снежня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць святую Імшу ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія, Полацкі дэканат) з нагоды 10-годдзя кансэкрацыі касцёла.