Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Фацімскі сімпозіум у Жодзіне: што ўвайшло ў праграму?
08.05.2017 14:05 | адбылося

12-15 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе сімпозіум, прысвечаны 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

 
Музычныя вечары велікодных віншаванняў пройдуць у мінскай архікатэдры (+праграма)
11.04.2017 11:01 | адбылося

З 19 красавіка па 17 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) пройдуць музычныя вечары, прысвечаныя Вялікадню.

 
У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс»
11.05.2017 10:19 | адбылося

З 19 па 21 мая ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс». Тэма — Патрыярхі. Курс праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

 
Іванава: урачыстасці ў гонар св. Андрэя Баболі адзначаць 20 мая
12.05.2017 08:40 | адбылося

У г. Іванава ў санктуарыі святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, традыцыйныя ўрачыстасці з удзелам вернікаў з розных куткоў Беларусі і працэсія на ўшанаванне святога мучаніка пройдуць 20 мая.

 
У Нясвіжы пройдзе музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа»
15.05.2017 08:29 | адбылося

18–20 мая ў Нясвіжы пройдзе музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа». Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа прафесар Міхаіл Фінберг.

 
У Лучаі зладзяць фэст у гонар св. Андрэя Баболі
19.05.2017 08:37 | адбылося

21 мая ў лучайскай парафіі Святога Юды Тадэвуша, апостала, адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. У праграме — святая Імша, выступ каталіцкага гурта Laudans, віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта Recha.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адзначыць 25-годдзе манаскага жыцця
12.05.2017 11:40 | адбылося

25-годдзе манаскага жыцця біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, адзначыць разам са сваімі аднакурснікамі. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах.

 
Беларус Яўген Жукоўскі прыме дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў
22.05.2017 11:36 | адбылося

27 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча) дыяканскае пасвячэнне прыме Яўген Жукоўскі, сальватарыянін. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Марэк Шкудла.

 
У Пінску пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча моладзі
20.05.2017 10:07 | адбылося

27 мая ў пінскай катэдры пройдзе традыцыйная дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, якую штогод ладзіць супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
Эўхарыстычная працэсія ў Пінску пройдзе 28 мая
18.05.2017 15:46 | адбылося

28 мая па вуліцах Пінска пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Пасля пабудовы ў Пінску новага касцёла св. Бэнэдыкта традыцыйная працэсія Божага Цела стала магчымай ад катэдральнай базылікі ў цэнтры горада да святыні ў новым мікрараёне сталіцы Палесся.

 
У Баранавічах пройдзе ІІ Фестываль Марыйных песень
26.05.2017 10:34 | адбылося

3 чэрвеня ў 11.00 у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (пр-т Савецкі, 16) пройдзе ІІ Фестываль Марыйных песень Mater Dei.

 
У Росі пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб патомстве
25.05.2017 17:00 | адбылося

3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія моляцца аб нараджэнні дзіцятка.

 
Праграма рэкалекцыйных мерапрыемстваў у Оршы на бліжэйшае паўгоддзе
17.01.2017 09:59 | адбылося

Для таго, каб лепш запланаваць час перад Панам, кс. Аляксандр Жарнасек МІС прапаноўвае расклад рэкалекцыйных мерапрыемстваў пры парафіі Святога Юзафа ў Оршы, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя пяць месяцаў.

 
Парафія Святога Духа ў Гродне ладзіць парафіяльны фэст
30.05.2017 09:20 | адбылося

4 чэрвеня ў парафіі Святога Духа ў Гродне (мікрараён Альшанка) пройдзе парафіяльны фэст. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх удзеліць сакрамэнт канфірмацыі некаторым вернікам парафіі.

 
У Радашковічах 10 чэрвеня адзначаць 570-годдзе парафіі
09.06.2017 14:10 | адбылося

10 чэрвеня ў Радашковічах адзначаць 570-годдзе парафіі напярэдадні ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У  гэты дзень ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы пройдзе адмысловая святая Імша.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 Наступная > Апошняя >>

Старонка 65 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.