Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Дыякан Антон Анціпенка 10 чэрвеня будзе пасвячаны ў прэзбітэры
20.05.2017 13:26 | адбылося

10 чэрвеня ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Антона Анціпенкі.

 
На міжнароднай канферэнцыі ў Віцебску абмяркуюць праблемы медыцынскай этыкі
06.05.2017 09:28 | адбылося

Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце».

 
Семінар для абаронцаў жыцця і сям'і пройдзе ў Мінску (+праграма)
06.06.2017 17:57 | адбылося

Семінар у форме майстар-класа для абаронцаў жыцця і сямейных каштоўнасцей пройдзе 9-11 чэрвеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны). У праграме семінара — падрыхтоўка да правядзення лекцый у абарону жыцця і сям'і, павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця.

 
Парафія Божага Цела ў Мінску запрашае на адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
15.06.2017 10:10 | адбылося

15 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божага Цела. Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і парафія Божага Цела ў Мінску запрашаюць на супольнае святкаванне ў капліцу Маці Божай Шкаплернай па вул. Герасіменкі 6/1.

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр прыме ўдзел у працэсіі Божага Цела ў Магілёве
17.06.2017 00:51 | адбылося

Працэсія Божага Цела пройдзе ў Магілёве 18 чэрвеня. Яна распачнецца ў 11.00 у катэдральным касцёле і будзе пралягаць па вуліцы Лазарэнка да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.

 
Распачаўся запіс у ХХІV Пешую пілігрымку Баранавічы — Будслаў
29.05.2017 13:24 | адбылося

Пешая пілігрымка з Баранавіч у Будслаў вырушыць ужо 24 раз. Працягвацца яна будзе дзевяць дзён — з 22 па 30 чэрвеня. 1 ліпеня — удзел у галоўных урачыстасцях у Будславе.

 
Праграма Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі (19-22 чэрвеня)
19.06.2017 09:38 | адбылося

19-22 чэрвеня ў Гродне пройдзе ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі «Разам з Марыяй да Езуса». Парафіяда складаецца з трыяды «Святыня – тэатр – спорт». Праграма будзе выглядаць наступным чынам:

 
У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны
21.06.2017 11:59 | адбылося

23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

 
У нясвіжскім касцёле пройдуць «Вечары Вялікага тэатра»
21.06.2017 10:47 | адбылося

23 чэрвеня у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы — адным з прыгажэйшых барочных святыняў Еўропы — пройдзе канцэрт салістаў і артыстаў аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

 
ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і» пройдзе ў Баранавічах
17.06.2017 00:53 | адбылося

23–25 чэрвеня ў Баранавічах пройдзе ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і». Арганізатар — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
У мінскай архікатэдры адбудуцца прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні
05.06.2017 12:42 | адбылося

24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, а семінарыст Яўген Вінтаў — дыяканскае.

 
У Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі з а. Юзафам Аўгусцінам SJ
06.05.2017 08:10 | адбылося

24–30 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі з а. Юзафам Аўгусцінам SJ. Рэкалекцыі праходзяць у маўчанні, кожны дзень — размова з духоўным кіраўніком.

 
Працягваецца запіс у пілігрымку Мінск-Будслаў
22.06.2017 09:05 | адбылося

Трывае запіс у пілігрымку з Мінска ў Будслаў, якая традыцыйна аб’ядноўвае вернікаў розных мінскіх парафій і сёлета будзе ўжо 27-й па ліку. Пілігрымка пачынаецца 26 чэрвеня святой Імшой ў 8.00 у катэдральнай святыні.

 
25 чэрвеня распачнецца салезіянская пілігрымка Смаргонь-Будслаў
05.06.2017 08:51 | адбылося

25 чэрвеня вырушыць салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (далей — СМЕП) Смаргонь-Будслаў. Дэвіз СМЕП, якая пройдзе ў 18 раз, — «Сям’я — месца збаўлення».

 
З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
27.03.2017 09:59 | адбылося

У Магілёве для вернікаў Магілёўшчыны арганізоўваецца пілігрымка ў Вільнюс, прымеркаваная да ўрачыстасці беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, якая адбудзецца 25 чэрвеня. Паездка будзе працягвацца з 24 па 26 чэрвеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 Наступная > Апошняя >>

Старонка 66 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.