2011 год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі | Друк |
Беларусь
29.12.2011 14:59

2011 год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі прайшоў як Год Божай Міласэрнасці. Запомніцца ён як год 20-годдзя Мінска-Магілёўскай мітраполіі і як год, калі ў вечнасць адыйшоў кардынал Казімір Свёнтэк. Прапануем вам узгадаць і іншыя падзеі, якімі 2011 год увойдзе ў гісторыю Касцёла ў Беларусі.

22 студзеня — у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў адбылася экуменічная малітва ў мінскай архікатэдры

10 лютага — Мітрапаліту Кандрусевічу ўручаны ордэн Міжнародных міратворчых сіл казацкай гвардыі «За волю»

17–20 красавіка — адбылася Міжнародная партнёрская канферэнцыя «25 год пасля Чарнобыля»

31 сакавіка — распачалося супрацоўніцтва паміж Мальтыйскім ордэнам і салезіянскімі парафіямі ў Мінску і Смаргоні

12–15 мая — візіт у Беларусь кардынала Клаўдыё Марыі Чэллі, старшыні Папскай рады па справах масавай камунікацыі

14 мая — асвячэнне і адкрыццё першай у Беларусі дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў у Гомелі

25 мая — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI Літургічную агенду на беларускай мове

26–27 мая — VII Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» ў  Віцебску

4 чэрвеня — першы ў Беларусі аўтапрабег супраць абортаў

18 чэрвеня — кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum», абвясціў новай катэдрай у Віцебску касцёл Езуса Міласэрнага

19 чэрвеня — святкаванне 20-годдзя Мінска-Магілёўскай мітраполіі з удзелам кардынала Робэра Сара

25 чэрвеня — святкаванне 410-гадовага юбілею касцёла ў Нясвіжы

30 чэрвеня — Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis (да асобага распараджэння Апостальскай Сталіцы) Пінскай дыяцэзіі

1–2 ліпеня — урачыстасць у Будславе (удзельнічалі каля 30 тысяч вернікаў) пад дэвізам «Марыя — святыня Святога Духа». Гэта быў другі год у трохгадовай праграме падрыхтоўкі да святкавання 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза ў Будслаў, што прыпадае на 2013 г.

15 ліпеня — Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім нунцыем у Беларусі

21 ліпеня — адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк

5–7 жніўня — ІІ Усебеларуская малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы

16–21 жніўня — беларусы ўдзельнічалі ў Сусветным дні моладзі ў Мадрыдзе

6–10 верасня — VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»

14 верасня — ва Уздзе адкрыты і асвячоны помнік ненароджанаму дзіцяці

17 верасня — святкаванне 250-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай

10 кастрычніка — у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Беларусі  арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці

15 кастрычніка — у мінскай архікатэдры адбылася V Нацыянальная пілігрымка сем’яў

19 кастрычніка — у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены прайшоў сімпозіум «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», прысвечаны 20-годдзю існавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі

25 кастрычніка — у Іерусаліме была асвячона дошка з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове

29 кастрычніка — у Гродне прайшоў навуковы сімпозіум, прысвечаны 20-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі

12 лістапада — з хрысціянскай моладдзю Мінска сустрэўся брат Алоіз Лазэр, прыёр экуменічнай супольнасці з ТЭЗЭ

13–15 лістапада — для ўдзелу ў канферэнцыі «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы» у Мінск прыбыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох

19 лістапада — у Лагішыне адбылося асвячэнне Дома міласэрнасці — першай падобнай касцёльнай сацыяльнай установы ў Беларусі

23 лістапада —  Мітрапаліт  Тадэвуш Кандрусевіч перадаў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI Кампэндый сацыяльнага вучэння Касцёла на беларускай мове

13 снежня — моладзь Беларусі накіравала ліст і аплатку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI

22 снежня — інтэрнэт-парталу Catholic.by споўнілася 10 гадоў.

 
© 2003-2026 Catholic.by