Праблемы ўрачэбнай этыкі разгледзелі ўдзельнікі канферэнцыі ў Віцебску |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
30.05.2011 11:46 |
Канферэнцыю адкрыў начальнік ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесар Юры Дзяркач. З прывітальным словам звярнуўся да ўдзельнікаў форуму рэктар Віцебскага медыцынскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Валерый Дэйкала. Прагучалі глыбокія і актуальныя даклады прафесара Ю. Дзеркача, віцэ-рэктара ўніверсітэта «Саmіllianum» прафесара М. Петрыні, кс. доктара П. Краковяка. Быў прадстаўлены і тэкст лекцыі кс. доктара Д. Герса, працаўніка Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Паслухалі даклады прадстаўніка з Львоўскага каталіцкага ўніверсітэта І. Бойкі, з Індыі, Швейцарыі, Шры-Ланкі, Ганы, Кітая і інш. Удзельнікі канферэнцыі наведалі абласны раддом і Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У абласной клінічнай бальніцы бала асвячона капліца «Маці Божай з Лурд». Людміла Ярмолава |
Фотарэпартаж |