«…Быў хворы, і вы наведалі Мяне»: калядны сюрпрыз для маленькіх пацыентаў Віцебскай абласной бальніцы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.01.2013 16:22 |
Шмат гасцей прыйшло ў гэты дзень, каб павіншаваць дзяцей з Божым Нараджэннем і Новым годам. Бальніцу наведаў і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, які звярнуўся да ўдзельнікаў свята з цёплымі словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў. Моладзь з віцебскай парафіі Св. Антонія разам са сваім пробашчам кс. Антоніем падрыхтавала спектакль, а прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі парадавалі дзяцей салодкімі падарункамі. |
Фотарэпартаж |