Перад Божым Нараджэннем у Віцебску адкрыўся фестываль «Дні хрысціянскай культуры» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
24.12.2012 10:47 |
21 снежня ў Віцебскай дыяцэзіі адкрыўся традыцыйны фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2012». Як і кожны год, гэтае святкаванне надыходу ўрачыстасці Божага Нараджэння распачалося выставай дзіцячай творчасці ў буйнейшым у Віцебскім рэгіёне музеі. Больш за 200 дзяцей з гурткоў Гарадскога цэнтра дзіцячай творчасці і нядзельных школ, а таксама настаўнікі і бацькі, сабраліся ў Віцебскім абласным мастацкім музеі на вернісаж «Калядная завея». Святая Сям’я, анёлы, пастушкі, тры каралі, выявы шматлікіх касцёлаў і лялькі ў нацыянальных строях, зробленыя дзіцячымі рукамі з любоўю і верай, упрыгожылі вялікую залу музея. «Дні хрысціянскай культуры» працягваюцца… |
Фотарэпартаж |