| Мальтыйская моладзь з Берліна жадае супрацоўнічаць з салезіянскімі парафіямі Беларусі |
| Беларусь |
| 01.04.2011 15:57 |
|
1 красавіка госці з Берліна сустрэліся са смаргонскай моладдзю, разам з якой абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў па працы з моладдзю. 2 красавіка моладзь з Германіі накіруецца ў Мінск у парафію Св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікаў сустрэчы чакае беларуска-нямецкі вечар культуры. На заканчэнне адбудзецца святая Імша. Дзейнасць Мальтыйскага ордэна ахоплівае такія высакародныя справы, як медыцынская і гуманітарная дапамога хворым і патрабуючым, рэалізацыя разнастайных праграм здароўя, аказанне гуманітарнай дапамогі пры катастрофах. |
| Фотарэпартаж |


31 сакавіка 2011 г. у Беларусь з нямецкай сталіцы прыбыла моладзь, якая належыць да Мальтыйскага ордэна. Гэты візіт стане пачаткам супрацоўніцтва паміж ордэнам і салезіянскімі парафіямі ў Мінску і Смаргоні.
для друку