IV Футбольны турнір «Кубак Дона Боска» адбыўся ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.01.2013 12:50 |
Турнір імя святого Яна Боска — сапраўднае свята для фанатаў гэтага віда спорта. З 10 па 25 студзеня пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску праходзілі чацвёртыя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел 10 каманд — з Мінска, Слоніма і Барысава. Па традыцыі, кожная гульня распачыналася малітвай, на полі забараняліся сваркі і жорсткія словы — гуляць можна і па-хрысціянску! Што вельмі цікава, турнір быў не толькі святам футбалістаў, але і іх фанатаў. Перажыванні, радасць, сум — усе гэта было і па-за гульнёвым полем. Моцна напружанымі былі паўфінальныя гульні, у кожнай з якой прымалі ўдзел каманды-гаспадары турніра. Вынік кожнай з гульняў вырашыўся толькі па булітах! Каманды аддавалі апошнія сілы, каб трапіць у фінал. У адрозненне ад мінулага года, калі склад паўфінальных гульняў быў такі ж самы, у фінал трапілі каманды-гаспадары. Пераможцам турніра ў 2013 годзе стала мінская каманда «Савіо» —выхаванцы айцоў салезіянаў з серабранкаўскай парафіі. Менавіта ім перададуць Кубак Дона Боска пераможцы мінулага года — каманда «Госці салезіянаў». Ганаровае ўзнагароджванне прызёраў турніра адбудзецца ў чацвер 31 студзеня падчас урачыстасці св. Яна Боска. Менавіта напярэдадні гэтага свята звычайна і праходзіць футбольны турнір.
Актуальнасць харызмы ксяндза Боска не паменшылася і сёння. Шмат маладых людзей патрабуюць прысутнасці сучасных Янаў Боска ў сваім жыцці. Праца айцоў салезіянаў у серабранкаўскай парафіі і моладзевым цэнтры таму пацвярджэнне. Таццяна Перадкова, Ірына Петрусевіч |
Фотарэпартаж |