20 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі былі падсумаваны на навуковым сімпозіуме |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
31.10.2011 12:46 |
20-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзія, а таксама 70-годдзю мучаніцкай смерці св. Максімільяна Кольбэ быў прысвечаны навуковы сімпозіум, які адбыўся 29 кастрычніка 2011 г. у Гродне. У гэты дзень прагучалі даклады пра гісторыю ўстанаўлення Гродзенскай дыяцэзіі, найважнейшыя падзеі за 20 гадоў яе існавання. Пра тое, як было на пачатку, распавёў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Менавіта ім была заснавана гродзенская духоўная семінарыя. Прагучалі даклады і пра пяцігадовую дзейнасць св. Максімільяна Кольбэ ў Гродне, які з’яўляецца адным з апекуноў дыяцэзіі. Пра найважнейшыя дасягненні распавялі ведамствы, якія дзейнічаюць у дыяцэзіі: семінарыя, Касцёльны суд, рэдакцыя «Слова жыцця», «Карытас», дыяцэзіяльнае выдавецтва, душпастырства сем’яў, аддзел каталіцкага навучання і выхавання, катэхетычны інстытут. У нядзелю, 30 кастрычніка, на заканчэнне ўрачыстасцяў адбылася літургія ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай. На набажэнстве сабраліся айцы францішкане з розных краін свету, якія з’яўляюцца паслядоўнікамі св. Максімільяна Кольбэ. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі мясцовай улады і дыпламатычнага корпуса. |
Фотарэпартаж |