Фестываль «Magnificat-2012» пройдзе з 9 па 13 верасня |
Беларусь |
22.03.2012 11:54 |
VIII Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat-2012» пройдзе з 9 па 13 верасня ў Мінску і Глыбокім. Падаць работы на конкурс можна да 31 мая. Мінчане змогуць убачыць хрысціянскае кіно ўжо ў трэці раз. Дагэтуль фестываль праходзіў у мясцовасцях Віцебскай вобласці. Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. У конкурсе фестывалю могуць прымаць удзел дакументальныя фільмы і праграмы ўсіх фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама мультыплікацыйныя фільмы. |