Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Запрашаем у гістарычнае падарожжа па нясвіжскім касцёле
Беларусь
19.10.2012 14:24

Працягваецца цыкл тэлепередач «Каталіцкія святыні Беларусі» — праект тэлеканала «Беларусь-1». На гэты раз вядучы кс. Юрый Санько запрашае ў Нясвіж, каб пазнаёміцца з помнікам ранняга барока — касцёлам Божага Цела.


Папярэднія перадачы цыкла глядзіце на нашым сайце ў раздзеле «Відэа».  

Камень на будаўніцтва езуіцкага касцёла ў Нясвіжы быў асвячоны ў 1589 г. біскупам Віленскім Юрыем Радзівілам, родным братам Радзівіла Сіроткі, які быў ініцыятарам пабудовы. Асвяціў жа касцёл Папскі Нунцый Клаўдыё Рангоні 7 кастрычніка 1601 г.

Славіцца святыня і сямейнай усыпальніцай, трэцяй па велічыні ў Еўропе. Тут знаходзяцца 69 саркафагаў. Першым быў пахаваны Радзівіл Сіротка ў 1616 г., апошняе пахаванне адбылося ў 1936 г. У 2000 г. з Лондана была дастаўлена урна з прахам Антонія Мікалая Радзівіла.

Гісторыя святыні цікавая, гераічная, а часам і трагічная. Але на працягу чатырох стагоддзяў касцёл у Нясвіжы ніколі не зачыняўся, і цела Хрыста заўсёды прабывала ў святыні.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.