Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Камунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь адносна кс. Уладзіслава Лазара |
Беларусь |
05.12.2013 17:00 |
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ. Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.