Гурт «Laudans» прэзентуе новы дыск |
Беларусь |
22.09.2014 16:01 |
Прэзентацыя новага дыска хрысціянскага гурта «Laudans» запланавана на 1 кастрычніка і будзе праходзіць у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 19.00. У прэзентацыі прымуць удзел усе, хто паспрыяў стварэнню гэтага музычнага праекта: Андрэй Лугін, Алёна і Аляксей Палачанскія, Максім Боландзь, Настасся Клюйко, Аляксей Нядзвецкі і Вальжына Прохарава. У новы дыск увайшло 14 спеваў на беларускай і рускай мовах. Аксана Ючкавіч
|