Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браты з Тэзэ наведаюць у 2015 годзе Беларусь, Украіну і Расію
Беларусь
02.01.2015 15:27

Экуменічная супольнасць братоў з Тэзэ хоча перадаць знак міру падчас сваёй пілігрымкі ў Беларусь, Расію і Украіну. Дэлегацыя братоў разам з моладдзю з розных еўрапейскіх краін 12 красавіка прыме ўдзел у святкаванні Вялікадня па праваслаўным календары ў Маскве, Кіеве і Мінску.

Пра гэта падчас 37-й Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў Празе распавёў прыёр супольнасці брат Алоіз.

«Нас аб’ядноўвае ўсведамленне таго, што Хрыстус з’яўляецца нашай надзеяй і нашым мірам», — адзначыў брат Алоіз.

У сёлетняй моладзевай сустрэчы ў Празе прыняло ўдзел каля 2, 4 тысяч маладых украінцаў, каля тысячы беларусаў і каля 100 рускіх. Усяго на сустрэчу Тэзэ прыбыло каля 30 тысяч гасцей з 65 краін. Мір і прымірэнне паміж Усходам і Захадам сталі асноўным лейтматывам сустрэчы.

Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ на мяжы 2015-16 гг. пройдзе ў Валенсіі.

Як дадаў брат Алоіз, хрысціяне ў сённяшняй Чэхіі, як і ў многіх іншых краінах, з’яўляюцца меншасцю. Паводле слоў прыёра супольнасці, хрысціяне не павінны імкнуцца да сілы або да навязваемых грамадствам поглядаў на рэчы, але «там, дзе яны жывуць, усталёўваць мір і кіравацца раўнапраўем». Веруючых і няверуючых брат Алоіз заклікаў «трываць перад безгустоўным матэрыялізмам, які пагражае грамадству».

Паводле katholisch.de, (IL)

Чытайце таксама:
Інтэрв'ю з братам Алоізам падчас яго наведвання Беларусі: «Я вельмі ўражаны сустрэчамі з беларускай моладдзю»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.