Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў 2015 годзе пройдзе ў Валенсіі |
02.01.2015 15:54 |
Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ пройдзе на мяжы 2015/16 гг. у іспанскай Валенсіі. Пра гэта падчас сустрэчы Тэзэ ў Празе аб’явіў прыёр экуменічнай супольнасці брат Алоіз. Паводле слоў кіраўніка супольнасці Тэзэ, моладзь усяго кантынента будзе запрошана ў краіну, «вядомую сваёй гасціннасцю, якая, аднак, перажывае сёння цяжкія эканамічныя часы». Наступная сустрэча моладзі Тэзэ пройдзе з 28 снежня 2015 па 1 студзеня 2016. Акрамя гэтай навагодняй сустрэчы, адбудуцца таксама наступныя «пілігрымкі даверу» братоў Тэзэ: у лютым дэлегацыя супольнасці наведае Аўстралію і Новую Зеландыю, у красавіку — Беларусь, Украіну і Расію. У 2016 годзе чакаюцца візіты ў Кенію, Руанду і Бенін. У сёлетняй экуменічнай сустрэчы Тэзэ ў Празе прыняло ўдзел каля 30 тысяч чалавек. (ILS) Чытайце таксама: Прыёр супольнасці Тэзэ брат Алоіз Лазэр: я вельмі ўражаны сустрэчамі з беларускай моладдзю |