12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка |
Беларусь |
11.03.2015 10:50 |
12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка. Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў маліцца аб поспеху гэтага візіту і заклікае прыняць актыўны ўдзел у вышэйузгаданых набажэнствах. Асабліва запрашаюцца моладзь і дзеці на сустрэчу і малітву з кардыналам П'етро Паралінам. (AG) |