Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал П’етро Паралін ацаніў ролю Беларусі ва ўкраінскай сітуацыі
Беларусь
12.03.2015 15:30

Напярэдадні свайго прылёту ў Мінск Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выказаў спадзяванне, што яго візіт падтрымае дыпламатычныя намаганні дзяржаўных уладаў краіны па мірным вырашэнні крызісу ва Украіне.

Пасля лекцыі аб мэтах ватыканскай дыпламатыі, якую кардынал прачытаў 11 сакавіка ў Папскім грыгарыянскім універсітэце, іерарх адказаў на некалькі пытанняў журналістаў, адно з якіх тычылася сітуацыі ва Украіне і дзейнасці Святога Пасаду дзеля яго вырашэння.

«Не існуе асаблівых ініцыятыў, мы ўважліва сочым за сітуацыяй. Мы непасрэдна кантактавалі з украінскімі біскупамі, якія прыбывалі з візітам “ad limina”. З імі мы мелі магчымасць разам пераглядзець сітуацыю», — сказаў кардынал.

У гэтым кантэксце Дзяржаўны Сакратар падкрэсліў таксама важнасць свайго візіту ў Мінск, які адбудзецца 12-15 сакавіка. «Я думаю, што візіт у Беларусь мае асаблівае значэнне ў гэты момант, гледзячы менавіта на ўкраінскую сітуацыю і тую ролю, якую ўлады ў Мінску жадаюць выканаць, каб знайсці мірнае выйсце з крызісу з дапамогай перамоваў. У гэтым сэнсе я думаю, што мая прысутнасць тут можа пэўным чынам падтрымаць тыя намаганні, якія прыкладаюцца на ўзроўні мясцовых уладаў», — сказаў кардынал Паралін.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.