Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь: «Візіт Дзяржаўнага Сакратара — вельмі сімвалічны жэст» |
Беларусь |
13.03.2015 00:39 |
«Візіт Яго Эмінэнцыі кардынала П’етро Параліна ў Беларусь — гэта візіт афіцыйны, які мае вельмі важны статус і адбываецца па запрашэнні беларускіх уладаў, — адзначыла Алена Купчына. — Гэты візіт праходзіць у вельмі турбулентны час, калі ў рэгіёне назіраецца надзвычай цяжкая сітуацыя». «Беларусь — мультыканфесійная краіна, дзе суіснуюць у міры і згодзе розныя канфесіі, — звярнула ўвагу намеснік Міністра замежных спраў. — І візіт Дзяржаўнага Сакратара — другой асобы ў іерархіі Ватыкана — гэта вельмі сімвалічны жэст, які яшчэ раз падкрэслівае і міралюбівы характар нашай краіны, і тую прыхільнасць, якую наш урад заўсёды вызнае ў межах міжканфесійнага дыялогу». Намеснік Міністра замежных спраў выказала меркаванне, што візіт кардынала П’етро Параліна будзе вельмі важным і ў міждзяржаўных адносінах паміж Беларуссю і Ватыканам, і для далейшага ўмацавання міжканфесійнага міру.
(AG) |