Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі
Беларусь
13.03.2015 11:32

13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у межах свайго візіту ў Беларусь сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

«Візіт у Беларусь дазволіць мне лепш пазнаёміцца з краінай і яе народам», — адзначыў кардынал П’етро Паралін. Іерарх перадаў органам дзяржаўнай улады, народу, рэлігійным супольнасцям і ў першую чаргу католікам краіны словы прывітання Святога Айца.

Дзяржаўны Сакратар падкрэсліў, што падыход Святога Пасаду ў фарміраванні міжнародных адносін вылучаецца адкрытасцю. Кардынал выказаў упэўненасць, што ўзаемаадносіны Беларусі і Ватыкана будуць актыўна развівацца.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь адзначыў, што аб’ектыўную, узважаную, канструктыўную пазіцыю Ватыкана ў адносінах да Беларусі цэняць у краіне. Па словах Уладзіміра Макея, прыезд кардынала сведчыць аб далейшым развіцці супрацоўніцтва Дзяржавы Ватыкан і Беларусі.

Міністр дадаў, што паміж Беларуссю і Ватыканам склаліся асаблівыя адносіны ўзаемаразумення і даверу. «Ватыкан для нас асаблівы партнёр у міжнародных адносінах, і падыходы Ватыкана ў вырашэнні праблем сучаснага грамадства блізкія і зразумелыя беларускаму народу», — звярнуў увагу Уладзімір Макей.

Міністр назваў прыезд кардынала П’етро Параліна знакавай падзеяй для Беларусі і выказаў надзею, што ён будзе спрыяць актывізацыі ўзаемаадносінаў ва ўсіх сферах жыцця.

(AG)
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.