| Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры | 
| Беларусь | 
| 13.03.2015 22:12 | 
| 
 
 Ад імя дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў 
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай 
падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі 
епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі 
архімандрыт Сяргей Гаек і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў.  
 Апостальская Нунцыятура будзе пабудавана ў цэнтры Мінска па праекце архітэктара Паола Руджэра. 
 
 
 Урачыстую падзею ўпрыгожваў хор парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, якая знаходзіцца недалёка ад месца пабудовы. 
 (AYU) Фота Віталія Палінеўскага  
 | 
| Фотарэпартаж | 


13 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. 

 
 
 для друку