Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка выказаў гатоўнасць з боку Апостальскай Сталіцы дапамагаць Беларусі ў збліжэнні з Захадам
Беларусь
14.03.2015 19:18

«З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне», — сказаў на прэс-канферэнцыі ў межах афіцыйнага візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Прэс-канферэнцыя прайшла 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася на яго сустрэчах з дзяржаўнымі ўладамі магчымая роля Ватыкана ў працэсе нармалізацыі адносін Беларусі з заходнім светам, Еўрасаюзам, краінамі Еўропы, і ці бачыць кардынал у гэтым працэсе магчымы ўдзел Святога Пасаду, Дзяржаўны Сакратар адзначыў: «Вядома, гэтая тэма не магла не з’яўляцца прадметам нашых размоў. З таго, што я бачыў, можна казаць пра наяўнасць з боку беларускіх уладаў намеру большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага саюзу, да астатняга свету». «І, канешне, Святы Пасад рады прапанаваць свой уклад у гэты працэс», — дадаў кардынал.

Па словах іерарха, «ёсць глыбокая перакананасць, якая кіруе ватыканскай дыпламатыяй і заключаецца ў тым, што магчымыя цяжкасці, што могуць існаваць, павінны вырашацца не праз ізаляцыю, не праз зачыненне, але праз дыялог, сустрэчы, узаемную дапамогу, якія спрыяюць збліжэнню і дапамагаюць рухацца па шляху да гэтых мэтаў».

«З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне», — сказаў Дзяржаўны Сакратар.

 

(AG)
Фота Віталія Палінеўскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.