Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дарагія святары, віншуем! |
Беларусь |
02.04.2015 09:41 |
Вочы — засяроджаныя на белым кавалку хлеба, які ўжо не ёсць хлебам. Рукі — узнятыя ўвышыню і трымаюць сусвет, бо трымаюць Бога. Сэрца — якое калісьці аднойчы згадзілася аддаць сябе да драбінкі. Душа — можа, і сумняецца, але трымае яе давер да Найвышэйшага... і яна застаецца вернай. Замерла ўсё ў той момант, калі хлеб стаўся Целам, а віно стала Крывёй, каб застацца назаўсёды з чалавекам. Дарагія святары, вочы, рукі, сэрца і душа якіх асаблівым чынам перажывае таямніцу Эўхарыстыі і перадае яе людзям, у Вялікі чацвер — дзень устанаўлення святарства — віншуем вас і дзякуем Богу за вашае пакліканне, і за тое, што адказалі "так" Хрысту, "так" чалавеку, "так" свайму народу і Бацькаўшчыне.
З малітваю рэдакцыя catholic.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.