Старшыня Руху факаляраў наведала Мінск |
Беларусь |
25.05.2015 14:12 |
Адбылася значная падзея ў жыццi Руху факаляраў у Беларусi: 22 мая ў Мінск для больш блізкага знаёмства з беларускай факалярскай суполкай прыбыла старшыня руху Марыя Вочэ Эмаус. Рух існуе ў Беларусi ўжо каля 20 гадоў, і гэта быў першы візіт яго старшыні ў нашу краіну. 23 мая ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля адбылася хвалюючая сустрэча Марыі Вочэ Эмаус i адказных кiраўнiкоў руху з удзельнiкамi факалярскiх суполак з Паставаў, Ляхавічаў, Баранавічаў і Мінска. На сустрэчы прысутнічала больш за 100 чалавек, было шмат дзяцей. Сустрэча была цёплай і сапраўды сямейнай – пацвярджалася, што слова fоcolare азначае «сямейны ачаг». Кожны змог асабіста задаць Марыі Вочэ Эмаус пытаннi, пагаварыць з ёй, падзяліцца сваім досведам жыцця паводле Евангелля. Сустрэчу наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які быў асабіста знаёмы з заснавальніцай руху К’ярай Любіч. Іерарх цэлебраваў для ўдзельнiкаў руху святую Імшу i ў гамiлii звярнуўся да факаляраў з цёплымi словамi, зазначыўшы, што нездарма яны лiчаць yрачыстасць Спаслання Духа Святога сваiмi iмянiнамi. «Няхай жа Святы Дух напоўніць вас, тут прысутных, і ўвесь Рух факаляраў сваёй прысутнасцю і сваімі дарамі, каб дзякуючы вашаму служэнню змяніўся чалавек і аблічча зямлі, а ў свеце запанавала еднасць», — пажадаў арцыбіскуп напрыканцы гаміліі. Члены Руху факаляраў у Беларусі спадзяюцца, што вiзiт яго старшыні надасць развiццю руху ў нашай краіне новую моц. Анжалiка Папкоўская |