Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскім тэалагічным каледжы з'явіліся новыя спецыяльнасці
Беларусь
27.06.2015 08:00

З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць — кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве.

Як паведаміў для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё ксёндз доктар Ян Крэміс, дырэктар Мінскага тэалагічнага каледжа, пашырэнне спісу спецыяльнасцяў выклікана іх запатрабаванасцю.

«Акрамя таго, упершыню ў студэнтаў будзе магчымасць выбару так званага “профілю” і падзелу на групы ў сувязі з мэтамі, якія яны ставяць для сябе пасля заканчэння вучобы», — удакладніў святар. «Вядома, што ёсць розныя парафіі – вялікія і меншыя. І спецыялісты па касцёльным спеве будуць дапамагаць арганізоўваць літургічнае жыццё ў момантах спеваў, якія з’яўляюцца важнай часткай літургіі. Вядома, ёсць другая, асноўная спецыяльнасць – катэхет, яна існавала і раней. А па-трэцяе, будзе група для тых, хто вырашыў вучыцца для сябе і не мае намеру працаваць. Плануем, што на 3-м курсе студэнты фактычна змогуць выбраць: вучыцца для сябе, атрымаць спецыяльнасць катэхета або кантара», — паведаміў кс. Ян Крэміс.

Новы навучальны год распачнецца 5 верасня, а набор навучэнцаў ужо распачаўся 1 чэрвеня.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.