Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусы абмяркуюць будучыню моладзі ва Усходняй Еўропе на кангрэсе ў «Рэнавабіс» |
Беларусь |
10.08.2015 09:47 |
17 беларусаў — святароў і свецкіх асобаў — падалі заяўкі на ўдзел ў Міжнародным кангрэсе дабрачыннай нямецкай арганізацыі «Рэнавабіс», які з 2 па 4 верасня пройдзе ў баварскім Фрайзінгу.
Пра гэта Catholic.by паведамілі ў аргкамітэце кангрэса. Пакаленне «спакаваных чамаданаў»? Сёлетні кангрэс будзе прысвечаны моладзі Усходняй Еўропы і яе перспектывам у жыцці і веры. Міжнародны хрысціянскі форум, які «Рэнавабіс» сёлета рыхтуе сумесна з Цэнтрам прыкладных палітычных даследаванняў Мюнхенскага ўніверсітэта, пройдзе ўжо ў 19-ы раз. Чакаецца, што падчас кангрэса будуць абмеркаваны палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя рэаліі, у якіх жыве моладзь з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы. Чытайце па тэме: Касцёл і СМІ — тэма 18 кангрэса «Рэнавабіс» На кангрэсе запланаваныя выступленні экспертаў, а таксама праца ў групах. Напрыканцы кангрэса да яго ўдзельнікаў звернецца арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, які скіруе да прысутных запрашэнне на Сусветны дзень моладзі-2016 у Кракаве. У ліку каталіцкіх іерархаў, якія прыбудуць на кангрэс, — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Прысутнымі на кангрэсе будуць таксама прадстаўнікі беларускага «Карытас», Пастаральнага цэнтра пры ККББ, Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя Кірылы і Мятода, Апостальскай Візітатуры беларускіх грэка-католікаў, а таксама свецкія вернікі. Ілья Лапато
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.