5-6 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу прайшоў V Суперфінал міжнароднага праекта «Салют Талентаў» Музыка фестывальнага сезону 2014-2015. У першы дзень конкурсныя выступленні праходзілі адразу на дзвюх сцэнах, сваё майстэрства прадставілі больш за 600 юных музыкантаў з 67 гарадоў Расіі, Казахстана, Узбекістана, Фінляндыі і Беларусі. Удзел у конкурсе Даніла Савені з Маладзечна стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Моладзевай місіі «Чыстае сэрца».
Пранікнёнае выкананне песні «Белая лодка» Даніілам Савеням стала сапраўдным упрыгожваннем фестываля і гала-канцэрту. Члены журы адзначылі аддачу і любоў да музыкі юнага артыста. Як вынік хлопчык атрымаў узнагароду: Гран-пры ІІІ ступені, а таксама прыз у 20 тысяч расійскіх рублёў.
«Хлопчык з Беларусі Данііл Савеня так любіць музыку, так аддаецца ёй! Нейкіх рэчаў у майстэрстве, можа быць, яму не хапае, але яго аддача і любоў да справы падкупляюць», — адзначыў член журы Алег Малаў, Заслужаны артыст Расіі, сусветна вядомы піяніст, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі.
Данііл заняў прызавое месца сярод вакалістаў. 2-е і 1-е месцы атрымалі дзеці, якія гралі на інструментах. 7 кастрычніка прайшоў гала-канцэрт, куды ўвайшлі толькі 25 нумароў, у тым ліку выступленне Данііла. Журы вельмі вылучала і хваліла прадстаўніка Беларусі.
Місія «Чыстае сэрца» шчыра віншуе Данііла Савеню з выдатным выступленнем і жадае далейшых творчых поспехаў і дасягненняў, а таксама пастаяннага ўдасканалення і добрых людзей на жыццёвым шляху.
Міжнародны праект «Салют Талентаў» быў заснаваны ў 2008 г. Гэты праект —не толькі магчымасць прадэманстраваць свае творчыя дасягненні на ўсерасійскіх, еўрапейскіх і сусветных канцэртных пляцоўках, але і цікавае падарожжа, магчымасць пазнаёміцца з культурай і гісторыяй розных краін. Сёння дзіцяча-юнацкія фестывалі творчасці праходзяць па ўсім свеце: у Расіі, Еўропе, Азіі, Амерыцы, а таксама ў Рэспубліцы Беларусь.
Святлана Жылевіч, (AG)
Фота saluttalantov.ru
|