Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольнасць семінарыі ў Пінску выказала падзяку вернікам
Беларусь
24.11.2015 12:11

Супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску выказала падзяку вернікам пасля так званай «семінарыйнай нядзелі». 22 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведвалі некаторыя парафіі.

Разам з парафіянамі семінарысты маліліся аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу. У гэты дзень па традыцыі ў парафіях збіраліся ахвяраванні на ўтрыманне семінарый. Семінарысты дзякавалі вернікам за малітвы ў інтэнцыі новых пакліканнях да служэння ў Касцёле, у інтэнцыі семінарый, а таксама за матэрыяльны клопат аб гэтых навучальных установах.

«Дарагія вернікі! Прагнем шчыра падзякаваць вам за вашу зычлівасць і адкрытасць сэрцаў, за тое, што дапамагаеце нам сваім матэрыяльнымі ахвяраваннямі, і, што не менш важна, падтрымліваеце на дарозе да Хрыстовага святарства сваёю малітваю і духоўнымі ахвярамі.

Жніво не памяншаецца, а працаўнікоў надалей мала. Таму вашай малітве таксама прагнем даручыць тыя сэрцы маладых людзей, у якія стукае Хрыстус, каб запрасіць іх да працы на сваім жніве», – гаворыцца ў слове падзякі супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску вернікам.

«Сёння выразам нашай удзячнасці з’яўляецца малітва за вас, нашых ахвярадаўцаў. У будучыні мы прагнем быць сярод вас, каб дзяліць з вамі вашы смуткі і радасці, каб быць для вас правадырамі да Нябеснага Валадарства», – адзначаецца ў слове падзякі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.