Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
6 снежня ў Беларусі — Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
Беларусь
06.12.2015 00:00

6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

Мэта гэтага дня — наданне асаблівай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымка ўсялякіх ініцыятываў, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу.

«Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты», — гаворыцца ў сувязі з гэтым у паведамленні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

«Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў», — заклікаюць біскупы Беларусі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.