Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам
Беларусь
04.12.2015 15:02

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць Пантыфіку, што чакае сустрэчы з ім. «У нас будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным чалавекам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў дзейнасць арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Беларусі: «Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з Вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязяў, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам Рымскім на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю. Чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, з яго паездак, заяў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі да бяднейшых слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама адносна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Вы бачыце, што мы робім усё, каб у нашых католікаў было не горш, чым у іншых. Гэта і духоўная тэалагічная акадэмія, дзе мы павінны рыхтаваць сваіх святароў (а пакуль італьянцы нам дапамогуць). Мы з Вамі ўжо гаварылі аб гэтым. Мы вітаем любога святара, які прыедзе на нашу зямлю і будзе паважаць наш народ, будзе працаваць у інтарэсах нашай дзяржавы, як гэта Вы заўсёды рабілі».

Паводле БЕЛТА, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.