Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці за шчырую пазіцыю адносна краіны |
Іерархі |
04.12.2015 14:03 |
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння каталіцкім іерархам дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Прэзідэнт падкрэсліў: «Афіцыйна і публічна хачу падзякаваць Вам за тую місію, якую вы ажыццяўлялі ў Беларусі. Абсалютна шчыра, без усялякай дыпламатыі гавару, што, напэўна, Вы лепшы з паслоў Ватыкана».
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўсе паслы Ватыкана працавалі добра. «Ваша місія была сумленнай, адкрытай, прынцыповай, часам нават не дыпламатычнай, а агульначалавечай. Вы да некаторых пытанняў узаемаадносін Беларусі не толькі з Ватыканам, але і з іншымі дзяржавамі падыходзілі, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, нашага народа. І вось за гэта перш за ўсё я Вам удзячны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паводле БЕЛТА |