Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэалагічная акадэмія будзе пабудавана побач з Нацыянальнай бібліятэкай у Мінску
Беларусь
09.12.2015 12:34

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў на аплатковай сустрэчы з супрацоўнікамі СМІ пра працу па стварэнні Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ у Мінску.

«Мінгарвыканкам прапанаваў нам месца па вуліцы Філімонава, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі. Месца вельмі добрае, чакаем папераў», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Чакаецца, што будынак будзе знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава.

Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ павінна забяспечваць адукацыю як для святароў, гэтак і для свецкіх.


Зараз, паведаміў Мітрапаліт, да яго ўжо звяртаюцца з пытаннямі, ці будзе ў акадэміі выкладацца бізнес-этыка.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.