Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Лёс «Радыё Марыя» ў Беларусі пакуль застаецца нявырашаным
Беларусь
22.03.2016 15:25

Пачатак працы беларускай рэдакцыі каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя», які быў запланаваны на красавік 2016 года, пакуль адкладзены на нявызначаны час.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле слоў іерарха, на сёння не вызначана, «якое ведамства павінна ўзяць адказнасць за рэгістрацыю беларускага „Радыё Марыя“».

«У Пецярбургу ў свой час рускае „Радыё Марыя” мы зарэгістравалі вельмі хутка, яно і сёння паспяхова працуе ў Расіі, — адзначыў Мітрапаліт. — У нас жа паўстала пытанне пра тое, якое ведамства павінна ўзяць адказнасць за рэгістрацыю».

Іерарх дадаў, што ў Расіі гэтымі пытаннямі займалася Міністэрства юстыцыі.

«У Беларусі таксама ёсць Міністэрства юстыцыі, але адтуль нас перанакіравалі да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, дзе ў рэгістрацыі радыё, якое збіраецца трансляваць набажэнствы, адмаўляюць».

«Мне вельмі шкада, што так адбываецца, — зазначыў арцыпастыр. — Шкада, што справа цягнецца так доўга і гэтага радыё няма. У многіх краінах свету гэтае радыё адкрытае для іншых».

Ілья Лапато

Таксама па тэме:

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.