Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Юрый Гарулёў: Правядзенне «Магніфікату» перанесена на 2017 год, замест яго сёлета пройдзе «рэха фестываля» |
Беларусь
|
19.04.2016 12:23 |
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» наступны раз адбудзецца ў 2017 годзе. Сёлета замест яго ва ўсіх чатырох дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ў Беларусі запланавана рэха кінафестываля.
Пра гэта Сatholic.by праінфармаваў галоўны натхняльнік фестываля і яго дырэктар Юрый Гарулёў.
Паводле яго слоў, для правядзення рэха фестываля ў беларускіх рэгіёнах ужо адабрана 40 стужак – прызёраў фестываля розных гадоў.
«Кожны, хто хацеў бы арганізаваць прагляд стужак “Магніфікату” ў сябе ў парафіі, можа звярнуцца ў аргкамітэт фестываля з просьбай, – адзначае рэжысёр. – Мы даём магчымасць азнаёміцца з анатацыямі і выбраць для сябе найбольш цікавыя стужкі. Фільмы для прагляду ў парафіях мы гатовыя прадставіць на некамерцыйнай аснове».
Для арганізацыі рэха «Магніфікату» ў вашым рэгіёне можна звяртацца па тэлефонах:
8 029 616 23 65 Юрый Мікалаевіч Гарулёў (дырэктар фестываля) 8 029 285 26 28 Ганна Віткоўская (праграмны дырэктар фестываля) Юрый Гарулёў дадаў, што сам фестываль сёлета не адбудзецца, яго правядзенне перанесена на 2017 год. Больш падрабязна пра гэта – у інтэрв’ю з Юрыем Гарулёвым, якое выйдзе неўзабаве.
Ілья Лапато
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.