Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская спявачка Патрыцыя Курганава атрымала з рук Прэзідэнта Беларусі памятны медаль Папы Рымскага |
Беларусь |
21.05.2016 16:46 |
Прэзідэнт Беларусі падарыў атрыманы ад Папы Рымскага памятны медаль удзельніцы расійскагага тэлепраекта «Голас» невідушчай спявачцы з Беларусі мінчанцы Патрыцыі Курганавай.
Як паведамляе БЕЛТА, гэта адбылося 21 мая падчас наведвання кіраўніком беларускай дзяржавы музея Ватыкана, дзе нядаўна распачала сваю працу выстаўка беларускіх абразоў XVII-XXI ст. На ўваходзе да экспазіцыі Аляксандра Лукашэнку сустракалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і настаяцель мінскага праваслаўнага прыхода Храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны. Разам яны спыніліся паслухаць спевы ў выкананні хору «Усіхсвяцкі». Па запрашэнні протаіерэя Фёдара Поўнага разам з хорам выступіла і Патрыцыя Курганава. Яна вельмі пранікнёна выканала спеў «Аve Maria», пасля чаго Аляксандр Лукашэнка папрасіў суправаджальных асобаў перадаць яму памятны медаль Пантыфіка, які і ўручыў спявачцы. Падрабязней пра гісторыю Патрыцыі Курганавай ТУТ «Ён сказаў, што яму гэты медаль падарыў Папа Рымскі, а ён дорыць мне, каб медаль быў са мной», -- сказала дзяўчына. «Мы не вельмі доўга рэпеціравалі. Таму я перажывала, але ўсё атрымалася добра», -- дадала Патрыцыя. Паводле БЕЛТА, (ils) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.