Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Аляксандр Лукашэнка наведаў выстаўку беларускіх абразоў у Ватыкане |
Беларусь
|
21.05.2016 22:12 |
У межах свайго візіту ў Ватыкан 21 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка наведаў у суправаджэнні Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка
кардынала П’етро Параліна выстаўку беларускіх абразоў XVII-XXI стст.,
экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана.
Дзяржаўны Сакратар Папы далучыўся да кіраўніка беларускай дзяржавы непасрэдна падчас агляду выстаўкі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта толькі першы значны крок у развіцці музейнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам і за гэтай выстаўкай пойдуць многія іншыя цікавыя і маштабныя праекты. 
Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар музею сучасную беларускую ікону, а асабіста кардыналу П’етро Параліну ўручыў набор марак на рэлігійную тэматыку.
Выстаўка «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» адкрылася ў музеі Ватыкана 18 мая і прымеркавана да Юбілейнага Года Міласэрнасці, абвешчанага ў Паўсюдным Касцёле Папам Рымскім Францішкам. Беларускія абразы ўпершыню экспануюцца на выстаўцы ў музеі Ватыкана.
Паводле БЕЛТА Фота БЕЛТА
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.