Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусы выйгралі турнір па футболе на Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы |
Беларусь |
13.07.2016 13:02 |
Каманда па футболе з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заняла 1-е месца ў камандным турніры на Міжнароднай парафіядзе, якая 9-16 ліпеня праходзіць у Варшаве. У футбольных спаборніцтвах у катэгорыі «Liceum», у якіх прымала ўдзел 6 каманд, беларускія хлопцы з гродзенскай парафіі аўгустовак перамаглі некалькі дружын і патрапілі ў фінал, які па-сапраўднаму быў вельмі напружаным — асноўны час скончыўся ўнічыю. Каманды прабівалі 11-метровыя ўдары, і з лікам 2-1 беларусы перамаглі каманду з Польшчы «Starograd-Gdański».
Да заканчэння Парафіяды яшчэ чатыры дні, а ў беларусаў ужо нядрэнныя вынікі:
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.